Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэс ЗША абмяркоўвае сытуацыю ў Беларусі й плянуе прыняць адпаведную рэзалюцыю


Учора ўвечары ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ішло абмеркаваньне сытуацыі ў Беларусі напярэдадні парлямэнцкіх выбараў, якія прызначаныя на 17 кастрычніка, і рэзалюцыі H.Res.652. У часе дэбатаў выступілі тры кангрэсмэны: Джым Ліч (рэспубліканец, штат Айова), Том Лантас (дэмакрат, штат Каліфорнія), а таксама амэрыканец літоўскага паходжаньня кангрэсмэн Джон Шымкус (рэспубліканец, Ілінойс). Галасаваньне па рэзалюцыі H.Res.652 адбудзецца сёньня ўвечары.
XS
SM
MD
LG