Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Увечары былі затрыманыя яшчэ амаль 50 чалавек


Як паведамляе "Хартыя''97" амаль 50 чалавек былі арыштаваныя каля 9-й гадзіны вечара. Група актывістаў моладзевага руху "Зубр" пасьля мітынгу накіравалася да Савецкага РУУС, каб падтрымаць арыштаваных таварышаў. Па дарозе да РУУС іх атачылі міліцэйскія аўтобусы. Амонаўцы заташчылі падлеткаў у аўтобусы і адвезьлі за межы гораду (прыблізна з 5 кілямэтраў). Прычыны затрыманьня патлумачаныя не былі. Падлеткі былі вымушаны шукаць дарогу назад, нават ня ведаючы, дзе яны знаходзяцца.
XS
SM
MD
LG