Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кыргызстане апазыцыйная партыя заявіла, што пачне акцыі пратэсту


БІШКЕК. У Кыргызстане апазыцыйная партыя "Ар-намыс" ("Годнасьць) заявіла, што пачне акцыі пратэсту, калі ўлады не вызваляць з турмы лідэра партыі Фэлікса Кулава. У пачатку чэрвеня Кулаў, асуджаны ў 2001 годзе па абвінавачаньні ў незаконным прысваеньні маёмасьці, зьвярнуўся да генэральнага пракурору з просьбай аб датэрміновым вызваленьні, аднак так і не атрымаў адказу. Калі ўлады не дадуць тлумачэньняў да чацьвярга, “Ар-намыс” пачне акцыі пратэсту, пра гэта заявіў адзін з лідэраў партыі Эміль Аліеў.
XS
SM
MD
LG