Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прафэсар тэгеранскага ўнівэрсытэту асуджаны да пяці гадоў зьняволеньня


ТЭГЕРАН. У Іране прафэсар сталічнага ўнівэрсытэту асуджаны да пяці гадоў зьняволеньня – за дзеяньні супраць рэлігійных мусульманскіх традыцыяў. Год таму, на першым слуханьні справы, прафэсар Хашэм Аджары быў прысуджаны да сьмяротнага пакараньня, аднак прысуд выклікаў шырокія пратэсты студэнцтва. Аджары быў аддадзены пад суд за выказваньне, што мусульмане – гэта не дрэсіраваныя жывёлы і не павінныя бяздумна ісьці за сваімі рэлігійнымі лідэрамі
XS
SM
MD
LG