ТЭГЕРАН. У Іране завяршыўся суд у справе аб забойстве канадзкай журналісткі іранскага паходжаньня Захры Казэмі. Абвяшчэньне прысуду адкладзенае на нявызначаны час. У забойстве Казэмі вінавацілі супрацоўніка іранскіх спэцслужбаў, які не прызнаў сябе вінаватым. Адвакаты лічаць, што журналістку зьбіў да сьмерці не падсудны, а адзін з турэмных начальнікаў.
Захра Казэмі была арыштаваная год назад, калі рабіла здымкі паблізу турмы ў Тэгеране.