ВАРШАВА. Прэм’ер-міністар Польшчы Марэк Бэлька сёньня заявіў, што ягоны ўрад пакідае войскі ў Іраку прынамсі да канца 2005 году, але выказаў намер зьменьшыць колькасьць вайскоўцаў. Бэлька зрабіў гэты камэнтар цягам свайго нечаканага візыту ў Ірак, яго суправаджаў міністр абароны Польшчы Іржы Шмайдзінскі.