Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Філіпіны выводзяць вайскоўцаў з Іраку


МАНІЛА. Дзесяць чалавек філіпінскага стабілізацыйнага кантынгенту пакінулі сёньня Ірак. Тым самым Філіпіны пачалі вывад сваіх вайскоўцаў з Іраку ў адказ на патрабаваньне ірацкай тэрарыстычнай групы, якая ўтрымлівае ў закладніках філіпінскага грамадзяніна. Паводле міністра замежных справаў Філіпінаў Дэліі Альбэрт, астатнія філіпінскія вайскоўцы будуць выведзеныя з Іраку ў хуткім часе. У склад філіпінскіх стабілізацыйных сілаў у Іраку уваходзіў 51 чалавек. Тым часам прэм’ер-міністар Іраку Іяд Аляўі заклікаў арабскія дзяржавы дапамагчы пры стабілізацыі ў краіне – накіраваць у Ірак сваіх міратворцаў.
XS
SM
MD
LG