МАСКВА. Былы кіраўнік нафтавай кампаніі “ЮКАС” Міхаіл Хадаркоўскі назваў выстаўленыя супраць яго абвінавачаньні “абсурднымі”. Хадаркоўскі заявіў, што расейскія ўлады спрабуюць сьпісаць на яго памылкі, дапушчаныя ў ходзе прыватызацыі 1990-ых гадоў. Паводле адваката Генрыха Падвы, Хадаркоўскі й другі найбольшы акцыянэр “ЮКАСу” Платон Лебедзеў выступілі з заявамі пра сваю невінаватасьць.
Хадаркоўскага й Лебедзева вінавацяць зь сямі артыкулаў крымінальнага кодэксу, у тым ліку ў стварэньні арганізаванай злачыннай групы й махлярстве ў асабліва вялікім памеры.