ВЭЛІНГТАН. Новая Зэляндыя прыпыніла кантакты на высокім роўні з Ізраілем – пасьля таго, як мясцовы суд прызнаў двух агентаў ізраіль-скіх спэцслужбаў вінаватымі ў спробах падманным спосабам здабыць новазэляндзкі пашпарт. Абодва агенты асуджаныя на шэсьць месяцаў турэмнага зьняволеньня. Прэм’ер-міністар Новай Зэляндыі Элен Кларк заявіла, што ў цяперашняй сытуацыі лічыць недарэчным візыт у краіну прэзыдэнта Ізраілю Машэ Кацава, заплянаваны на жнівень.