Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мандэла заклікаў пакончыць з сухотамі


БАНГКОК. Нэльсан Мандэла заклікаў удзельнікаў міжнароднай канфэрэнцыі ў праблеме СНІДу актывізаваць барацьбу з сухотамі. Былы прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі падкрэсьліў, што перамога над СНІДам немагчымая, пакуль міжнародная супольнасьць ня справіцца з сухотамі. У першую чаргу перад сухотамі бездапожны чалавек, чыя імунная сыстэма паражаная СНІДам. 86-гадовы Мандэла перанёс сухоты, адбываючы турэмнае пакараньне ў пару апартэіду ў Паўднёвай Афрыцы.
XS
SM
MD
LG