Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 20 чалавек загінулі ў выніку новай хвалі гвалту ў Іраку


БАГДАД. Каля 20 чалавек загінулі ў выніку новай хвалі гвалту ў Іраку. У сераду па дарозе ў Багдад быў забіты губэрнатар Масулу і двое ягоных целаахоўнікаў. У паўночным горадзе Кіркук 5 чалавек былі забітыя ў выніку мінамётнага абстрэлу. Ня менш за 11 чалавек загінулі, а каля 40 былі параненыя пры выбуху замінаванага аўтамабіля ў цэнтры Багдаду. Тэракт быў учынены паблізу ўезду ў “зялёную зону”, дзе месьцяцца ўрадавыя будынкі й пасольства ЗША. Сярод ахвяраў выбуху – чатыры нацыянальныя гвардзейцы.
XS
SM
MD
LG