Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справаздача Human Rights Watch пра злоўжываньні ў дачыненьні да замежных рабочых у Савудаўскай Арабіі


РЫЯД. Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch гаворыць пра шэраг злоўжываньняў з боку ўладаў і бізнэсоўцаў Савудаўскай Арабіі ў дачыненьні да амаль 6 мільёнаў замежных рабочых. Савудаўская амбасада ў Вашынгтоне адкінула гэтыя абвінавачаньні, гаворачы пра перабольшваньне некаторых інцыдэнтаў, якія не адлюстроўваюць станоўчы досьвед замежных рабочых. Human Rights Watch у справаздачы адзначае, што замежных рабочых ў Савудаўскай Арабіі надзвычай эксплюатуюць, ў некаторых выпадках яны працуюць ва ўмовах, блізкіх да рабства. Ёсьць сьведчаньні па тое, што абвінавачаных у крымінальных злачынствах замежнікаў ў Савудаўскай Арабіі катавалі, каб дабіцца прызнаньня віны.
XS
SM
MD
LG