Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына і Францыя заплацяць штраф за перавышэньне бюджэтнага дэфіцыту


БРУСЭЛЬ. Эўрапейскі суд ануляваў рашэньне міністраў фінансаў Эўрапейскага Зьвязу аб вызваленьні Нямеччыны і Францыі ад уплаты штрафу за перавышэньне бюджэтнага дэфіцыту. У пастанове суду гаворыцца, што міністры ня маюць права прымаць рашэньні ў абыход правілаў, якія ўсталяваныя дамовай аб валютным саюзе. Паводле аднаго з правілаў, калі дэфіцыт перавысіў тры працэнты валавога ўнутранага прадукту, любая з 12-ці дзяржаваў, што ўключаныя ў зону эўра, павінна быць аштрафаваная. Старшыня Эўрапейскай камісіі Рамана Продзі наступным чынам паркамэнтаваў рашэньне суду:

(Продзі: ) “Эўрапейская камісія вітае рашэньне Эўрапейскага суду, якое пацьвярджае важную ролю “Пакту стабільнасьці і разьвіцьця” у працэсе бюджэтнага рэгуляваньня ў эўрапейскіх краінах. Камісія ў супрацоўніцтве з Радай Міністраў Эўрапейскага Зьвязу мае намер вырашыць пытаньне аб бюджэтных цяжкасьцях Францыі і Нямеччыны ў межах “Пакту стабільнасьці і разьвіцьця”.

Заявіў старшыня Эўрапейскай Камісіі Рамана Продзі.
XS
SM
MD
LG