Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мяшчанскі суд Масквы разглядае новую просьбу вызваліць з-пад варты Платона Лебядзева


МАСКВА. Мяшчанскі суд Масквы сёньня разглядае новую просьбу адвакатаў аднаго з буйнейшых акцыянэраў “ЮКОСу” Платона Лебядзева вызваліць яго з-пад варты. Учора такое ж хадайніцтва было адхілена. Абарона Лебядзева просіць правесьці мэдычнае абсьледаваньне падсуднага й на гэты час прыпыніць працэс. Платона Лебядзева й былога кіраўніка “ЮКОСу” Міхаіла Хадаркоўскага абвінавачваюць у махлярстве, нясплаце падаткаў ды іншых злачынствах. Абодва адкідаюць гэтыя абвінавачаньні.
XS
SM
MD
LG