Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: тэрарысты паўтарылі пагрозу забіць філіпінскага закладніка


БАГДАД. Ірацкая тэрарыстычная група, якая забрала ў закладнікі грамадзяніна Філіпінаў, паўтарыла сваю пагрозу забіць яго, калі Філіпіны на працягу 24 гадзін не пагодзяцца на вывад з Іраку свайго вайсковага кантынгенту да 20 ліпеня. Раней сёньня прадстаўнікі філіпінскіх уладаў інфармавалі пра вызваленьне 46-гадовага шафёра Анхэлё дэ ля Круза. Тым часам застаецца невядомым лёс выкрадзеных у Іраку двух баўгарскіх грамадзянаў. Учора тэрарысты пагражалі забіць забраных у закладнікі баўгарскіх кіроўцаў, калі амэрыканскія войскі на працягу 24 гадзін ня вызваляць усіх ірацкіх зьняволеных. Міністар замежных справаў Баўгарыі Саламон Пасі заклікаў выкрадальнікаў зьлітавацца над бязьвіннымі людзьмі.
XS
SM
MD
LG