Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баўгарыя гатовая ратаваць закладнікаў у Іраку


САФІЯ. Баўгарыя зробіць усё, каб уратаваць двух сваіх грамадзянаў, захопленых у Іраку ў закладнікі, – пра гэта заявіў баўгарскі прэм’ер-міністар Сімяон Сакс-Кобурскі. Раней сёньня катарскі тэлеканал “Аль-Джазіра” паказаў відэазапіс, на якім тэрарысты пагражаюць забіць забраных у закладнікі грамадзянаў Баўгарыі, калі амэрыканскія войскі ня вызваляць на працягу 24 гадзін усіх ірацкіх зьняволеных. Затрыманыя баўгары працавалі шафёрамі ў транспартнай кампаніі й былі выкрадзеныя па дарозе ў Масул, куды везьлі машыны для ірацкіх бізнэсоўцаў.
XS
SM
MD
LG