Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байцы ўзброенай групоўкі ў Іраку пагражаюць забойствам баўгарскіх закладнікаў


БАГДАД. Байцы адной з ўзброеных груповак пагражаюць забіць двух баўгарскіх закладнікаў, якія былі захопленыя ў Іраку. Прадстаўнікі групоўкі патрабуюць, каб цягам сутак былі вызваленыя ўсе затрыманыя акупацыйнымі войскамі паўстанцы. Гэтыя пагрозы прагучалі ў праграме тэлеканалу “Аль-Джазіра”, паводле якога запіс заявы быў прадастаўлены групоўкай “Таўхід і Джыхад”, якую ачольвае ярданец Абу Мусаб Аль-Заркаві. Прэсавы сакратар баўгарскага міністэрства замежных справаў пацьвердзіла факт захопу двух кіроўцаў грузавікоў, якія працавалі па кантракце з прыватнай кампаніяй. Дарэчы, паводле апошніх зьвестак, марскі пэхацінец Васэф Хасун, месца знаходжаньня якога ня было вядомым два тыдні, цяпер знаходзіцца ў амэырканскай амбасадзе ў Бэйруце. Раней паведамлялася, што ён быў таксама выкрадзены.
XS
SM
MD
LG