Мітынг быў дазволены ўладамі. На яго сабраліся каля 100 чалавек. Арганізаваў мітынг кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі БСДГ Язэп Палубятка. Удзельнікі выступалі ў абарону тых, хто зь 1 жніўня павінен працаваць па кантракце. На мітынгу прамаўлялі Сяргей Калякін, Людміла Гразнова і Аляксей Кароль. З Горадні прыехалі прадстаўнікі кааліцыі “5+” і сябры грамадзкіх арганізацый.