ТЭГЕРАН. Сёньня пачынаецца візыт у Іран прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі. Ён зьбіраецца сустрэцца з прэзыдэнтам краіны Махамадам Хатамі, каб абмеркаваць палітычныя, эканамічныя й культурныя дачыненьні паміж Грузіяй ды Іранам. У праграме візыту Міхаіла Саакашвілі ёсьць таксама паездка ў іранскую правінцыю Фэрэйдан, дзе этнічныя грузіны жывуць з 17 стагодзьдзя.