Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Расеі сустрэўся з Кім Чэн Ірам


ПХЭНЬЯН. Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў правёў сёньня ў сталіцы КНДР перамовы з лідэрам краіны Кім Чэн Ірам. Ён перадаў яму ліст ад расейскага прэзыдэнта Уладзімера Пуціна. На сустрэчы абмяркоўваліся пытаньні двухбаковых дачыненьняў і рэгіянальнай бясьпекі.. Напярэдадні на сустрэчы са сваім паўночнакарэйскім калегам Пак Нам Сунам кіраўнік расейскага МЗС абмяркоўваў праблему ядзернай праграмы КНДР. Лаўроў, які раней наведаў з візытам Паўднёвую Карэю, адзначыў, што Расея падтрымлівае ідэю без’ядзернага статусу Карэйскага паўвострава.
XS
SM
MD
LG