Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральная пракуратура правяла ператрус у цэнтральным офісе кампаніі ЮКАС


МАСКВА. Генэральная пракуратура правяла ператрус у цэнтральным офісе кампаніі ЮКАС ў Маскве. Прадстаўнік пракуратуры заявіў, што ператрус праводзіцца ў рамках крымінальнай справы аб махлярстве і ўхіленьні ад сплаты падаткаў з боку структур, падкантрольных “ЮКАСу”. Падчас ператрусу былі вынятыя некалькі скрыняў з дакумэнтамі. Быў складзены пратакол, на якім ніхто з супрацоўнікаў ЮКАСу подпісу не паставіў. Паводле словаў прэсавага сакратара кампаніі Аляксандра Шадрына, ані кіраўнікоў, ані адвакатаў ЮКАСу ў офісу не было. Напярэдадні маскоўскі арбітражны суд пакінуў у сіле пастанову аб арышце маёмасьці “ЮКАСу”. Расейскае Міністэрства падаткаў і збораў патрабуе ад кампаніі выплаты амаль сямі мільярдаў даляраў падатковай завінавачанасьці й штрафаў.
XS
SM
MD
LG