Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над брытанскімі вайскоўцамі ў Іраку


БАГДАД. Як паведаміла сёньня амэрыканскае камандаваньне ў Багдадзе, паўстануць перад судом трое вайскоўцаў, якія спрычынілі сьмерць іракца, прымусіўшы яго скочыць з моста ў раку Тыгр. Перад судом адкажа таксама брытанскі вайсковец, які летась у верасьні страляў 13-гадовага ірацкага хлопца. Брытанскае міністэрства абароны адмаўляецца падаваць дэталі інцыдэнту, паведамляючы толькі, што хлопец ня быў забіты. У самым Іраку сёньня загінула двое амэрыканскіх марскіх пяхотнікаў. Ірацкія паўстанцы адпусьцілі на свабоду дваіх турэцкіх закладнікаў пасьля таго, як фірма, дзе яны працуюць, паабяцала не супрацоўнічаць з амэрыканскімі вайскоўцамі.
XS
SM
MD
LG