МАСКВА. Сёньня сюды прыляцеў прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі. Падчас трохдзённага візыту ён плянуе сустрэцца з прэзыдэнтам Пуціным. Спробы Саакашвілі вярнуць пад кантроль Грузіі Паўдзённую Асетыю прывялі да напружаньня з Расеяй. Аднак старшыня грузінскага парлямэнту Ніно Бурджанадзэ заявіла, што Саакашвілі не зьбіраецца абмяркоўваць з Пуціным пытаньне Паўдзённай Асетыі і расейскіх вайсковых базаў у Грузіі.