Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваахоўныя органы Беларусі распачалі крымінальную справу па факце нападу на Валерыя Фралова


Сталічная ўправа ўнутраных справаў адзначае, што ў дэпутата быў выкрадзены дыплямат, 200 даляраў, 50 тысячаў беларускіх рублёў і некалькі кнігаў. Агенцтва “Інтэрфакс” прыводзіць словы высокапастаўленага прадстаўніка менскай міліцыі, паводле якога “ў міліцыі кваліфікуюць гэты інцыдэнт як напад з мэтаю рабаўніцтва і ня зьвязваюць яго з палітычнай дзейнасьцю Фралова”.

Нагадаем, што Валеры Фралоў разам з дэпутатамі Сяргеем Скрабцом і Ўладзімерам Парфяновічам з 3-га па 21-га чэрвеня праводзілі палітычную галадоўку. Яны патрабавалі ўнясеньня зьменаў у выбарчы кодэкс і вызваленьня арыштаванага палітыка Міхаіла Марыніча. 22 чэрвеня прапановы Валерыя Фралова па зьменах выбарчага заканадаўства былі разгледжаныя палатай прадстаўнікоў і адхіленыя большасьцю дэпутацкага корпусу.
XS
SM
MD
LG