ЖЭНЭВА. Паводле справаздачы Інстытуту міжнародных дасьледаваньняў у Жэнэве, пасьля падзеньня рэжыму Садама Хусэйна ў прыватныя рукі трапілі мільёны адзінак лёгкай зброі, што найбліжэйшымі гадамі створыць пагрозу стабільнасьці ў рэгіёне. У справаздачы паведамляецца, што ў руках ірацкіх грамадзянаў апынулася ад 7 да 8 мільёнаў адзінак зброі, якая належала колішнім сілам бясьпекі. Вынікам гэтага сталася рэзкае павышэньне колькасьці забойстваў і злачынстваў, зьвязаных з ужываньнем пальнай зброі.