САРАЕВА. Вярхоўны прадстаўнік ААН у Босьніі Пэды Эшдаўн выправіў у адстаўку 60 высокапастаўленых службоўцаў Рэспублікі басьнійскіх сэрбаў за іх няздольнасьць арыштаваць падазраванага ў ваенных злачынствах Радавана Караджыча. Сярод звольненых службоўцаў – сьпікер парлямэнту Драган Калініч і міністар унутраных справаў Зоран Джэрыч. Паводле Эшдаўна, некаторыя зь іх могуць вярнуцца на свае пасады, калі Караджыч будзе арыштаваны.