Паводле дзейнага заканадаўства, мясцовыя органы ўлады маюць паўнамоцтвы папаўняць бюджэты праз тутэйшыя падаткавыя зборы. Гэткім чынам у Бярозе яшчэ некалькі год таму і зьявіўся названы падатак. Яго мусілі плаціць уласьнікі аўтамабіляў падчас рэгістрацыі альбо тэхнічнага агляду аўтамабілю. А паколькі бярозаўскі пункт тэхагляду абслугоўвае яшчэ два раёны – Пружанскі й Івацэвіцкі, то падатак распаўсюджваўся на жыхароў трох раёнаў.
Памер падатку складаў ад паловы да двух мінімальных заробкаў і гэткім чынам за год раённы бюджэт атрымоўваў каля двухсот мільёнаў рублёў, якія накіроўваліся нібыта на добраўпарадкаваньне горада.
Дэпутаты мясцовых гарсаветаў Юрась Губарэвіч і Яўген Пракурат, які ёсьць яшчэ й сябрам партыі БНФ, кажуць, што мясцовыя жыхары былі надзвычай незадаволеныя гэтым падаткам. Па-першае, невядома як чыноўнікі выкарыстоўваюць сабраныя грошы насамрэч, а па-другое, яны лічаць гэтыя зборы незаконнымі ўвогуле. Пра гэта дэпутаты папярэдзілі мясцовыя ўлады, але чыноўнікі адмянілі падатак толькі пасьля таго, як дэпутаты разам зь месьцічамі зьвярнуліся да вышэйшых уладаў краіны.
(Губарэвіч:) “Гэта ня першы выпадак вельмі сумнеўнага абдзіраньня грамадзянаў на карысьць мясцовых уладаў. Мы напісалі ў камісію па бюджэту й падатках, намесьнікам старшыні якой ёсьць дэпутат Сяргей Скрабец. Ён адказаў нам, што сапраўды законных падставаў для ўвядзеньня гэтага збору не існуе.
Мясцовыя чыноўнікі зразумелі, што прыхаваць усё, што яны робяць, не атрымаецца, і пачалі шукаць шляхі для адступленьня. На сэсіі райсавету выступіла прадстаўніца фінансавага аддзелу й кажа: вось у нас такі збор, давайце яго адменім. Фармальна яны адмянілі гэты збор за непатрэбнасьцю. І гэта было зроблена для таго, каб не прызнаць гэты збор, як беспадстаўны й незаконны”.
Юрась Губарэвіч кажа, што мясцовыя чыноўнікі не сталі чакаць вэрдыкту вышэйшых уладаў і пасьпяшаліся адмяніць падатак таму, што калі б іх прымусілі скасаваць паборы як незаконныя, дык тады прыйшлося б вярнуць сабраныя грошы жыхарам Берасьцейшчыны. Цяпер жа гэтага рабіць ніхто й нішто іх не змушае, а самі гэтага рабіць яны, натуральна, не намерваюцца. Вось што сказала нам намесьніца фінансавага аддзелу Бярозаўскага выканкаму Вольга Гаворка:
(Гаворка: ) “Мы лічым, што ўсё было законна, у межах Закону аб бюджэце на 2004 год. Але ў нас ёсьць рашэньне, што ў зьвязку зь перавыкананьнем бюджэту мы маем магчымасьць зьнізіць падатковую нагрузку на жыхароў, і мы зьнізілі гэтую нагрузку, адмяніўшы гэты збор”.
(Карэспандэнтка: ) Значыцца, трэба разумець, што калі фінансавы стан раёну пагоршыцца ізноў, то гэты збор будзе адноўлены?
(Гаворка: ) “У гэтым годзе, канечне, ужо не, а ў наступным – ня ведаю”.
Такім чынам, паводле спадарыні Гаворкі, размовы пра вяртаньне сабраных грошай нават не вядзецца. Тым ня менш, Юрась Губарэвіч кажа, што намерваецца гэтага дамагчыся: напачатку давесьці жа аўтаўласьнікаў інфармацыю пра адмену падатку, а пасьля супольна зьвярнуцца да дэпутатаў Бярозаўскага райсавету й Берасьцейскага абласнога савету з патрабаваньнем прыняць рашэньне пра вяртаньне грошай.
Калі гэта ня будзе зроблена, то зварот пойдзе ў вышэйшыя дзяржаўныя структуры. Паводле спадара Губарэвіча, спадзяваньні дамагчыся справядлівасьці ён зьвязвае таксама з падтрымкай дэпутацкай камісіі Сяргея Скрабца.