Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Садам Хусэйн разам з 11 былымі паплечнікамі будзе пераведзены ў ірацкую турму


БАГДАД. Былы дыктатар Іраку Садам Хусэйн і яшчэ 11 высокапастаўленых прадстаўнікоў былога рэжыму сёньня будуць пераведзеныя ў ірацкую турму, хаця і застануцца пад аховай амэрыканскіх вайскоўцаў. Кіраўнік ірацкага ўраду Іяд Аляўі паведаміў, што сьледзтва ў справе былога кіраўніка краіны пачнецца праз некалькі дзён, аднак судовы працэс адбудзецца не раней, як празь некалькі месяцаў. Садама Хусэйна абвінавачваюць у ваенных злачынствах, у першую чаргу – у выкарыстаньні хімічнай зброі пры нападзе на курдаў у 1988 годзе, у нападзе на Кувэйт у 1990 годзе, а таксама развязваньні вайны зь Іранам. Гэтая вайна цягнулася з 1980 па 1988 гады.
XS
SM
MD
LG