БРУСЭЛЬ Прэмьер-міністар Партугаліі Жазэ Мануэль Дурао Барроза даў згоду заняць пасаду старшыні Эўракамісіі – выканаўчага воргану Эўразьвязу. Большасьбць кіраўнікоў краінаў Эўразьвязу падтрымліваюць яго кандыдатуру. Барроза зойме пасаду кіраўніка Эўракамісіі 31 кастрычніка, калі скончыцца тэрмін паўнамоцтваў яго папярэдніка – італьянца Рамана Продзі.