Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карэспандэнт Радыё Свабода ў Іраку апытаў жыхароў Багдаду: што яны чакаюць ад новага ўраду?


RFE/RL Наш карэспандэнт у Багдадзе Валянцінас Мітэ высьвятляў у жыхароў ірацкай сталіцы, якія надзеі яны ўскладаюць на новы ірацкі ўрад. Вось некаторыя з меркаваньняў багдадцаў.

Амран, супрацоўнік ахоўнай фірмы, лічыць, што пакуль у краіне застаюцца амэрыканскія войскі, Ірак ня будзе цалкам сувэрэнным. Аднак Амран лічыць, што сытуацыя занадта складаная, каб хутка зьмяніцца.

(Амран: ) “Мы не чакаем, што перамены адбудуцца адразу пасьля перадачы ўлады. Мы ня ведаем, што будзе рабіць новы прэзыдэнт. Гэта можа заняць ці год, ці два гады, а можа толькі месяц. І тады толькі мы зможам нешта сказаць, бо тады будзем ведаць, што ўрад зрабіў для людзей”.

Зіяд, уладальнік крамы па продажы кампутараў, спадзяецца, што новы ўрад будзе больш эфэктыўным, чым ранейшая сфармаваная амэрыканцамі кіруючая Рада. Гандляр лічыць, што перадача ўлады паспрыяе бізнэсу.

(Зіяд: ) “Зараз, падчас акупацыі, бізнэс ідзе вельмі добра, значна лепш, чым за Хусэйнам. Людзі маюць грошы, каб купляць. Мы спадзяемся, што пасьля перадачы ўлады прыйдзе стабільнасьць і справы пойдуць яшчэ лепш”.

Зіяд не прыхільнік таго, каб амэрыканскія войскі як мага хутчэй пакінулі Ірак, гэта паводле яго прывядзе да хаосу.

На некалькі наступных гадоў амэрыканская прысутнасьць – вельмі важная і патрэбная для Іраку рэч. Поўная перадача ўлады будзе адбывацца паступова, дыпляматычным шляхам, і раней ці пазьней мы атрымаем поўны сувэрэнітэт.

Мула Абдэль Джабар Мэнгэль з шыіцкай мячэці ў Багдадзе глядзіць на перамены аптымістычна.

(Джабар Мэнгэль: ) “Я вялікі аптыміст, і я ўпэўнены, што бясьпека павялічыцца, яе будзе болей, чым цяпер. Мы мяркуем, што адказнасьць за бясьпеку трэба ўскласьці цалкам на ірацкі ўрад, і я спадзяюся, што ўрад Іяд Алаўі будзе мець посьпех”.

Сьвятар з багдадзкай мячэці лічыць, што перадача ўлады можа супакоіць некаторых ірацкіх радыкалаў.

(сьвятар: ) “Я ведаю, як разважаюць ірацкія паўстанцы. Яны змагаюцца з акупацыяй. Яны не змагаюцца дзеля самога змаганьня. Яны не змагаюцца з ірацкім урадам. Яны змагаюцца з амэрыканцамі. Калі паўстанцы ўбачаць, што гэта краіна, кіраваная ірацкім ўрадам, яны супакояцца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG