Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран аднаваіў будаўніцтва цэнтрыфугі для ўзбагачэньня ўрану


ТЭГЕРАН. Іран у аўторак аднаваіў будаўніцтва высокахуткаснай цэнтрыфугі для ўзбагачэньня ўрану. Іранскія ўлады заявілі, што сама праграма ўзбагачэньня ўрану, прыпыненая некалькі месяцаў таму, адноўлена ня будзе. Тэгеран вырашыў працягваць будаўніцтва ў адказ на новую рэзалюцыю Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі з крытыкай на адрас Ірану. Кіраўнік МАГАТЭ Махамэд Эль Барадэй у гэтай сувязі сказаў:

цн 062713 (Барадэй: ) “Яны заявілі, што зьбіраюцца паскорыць вытворчасьць, зборку і тэставаньне новай цэнтрыфугі. Я спадзяюся, што гэта часова, і што Іран зноў вернецца да выкананьня ўзятых на сябе абавязаньняў. Спадзяюся, што гэта не зьяўляецца поўнай зьменай сытуацыі ў нашым дыялёгу, але нам неабходна працаваць зь імі”.

Сказаў галава МАГАТЭ Махамэд Аль Барадэй.
XS
SM
MD
LG