Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ян Павал ІІ заклікаў да поўнай забароны катаваньняў


ВАТЫКАН. Папа Рымскі Ян Павал ІІ падчас традыцыйнага нядзельнага набажэнства на пляцы Сьвятога Пятра ў Рыме заклікаў да поўнай забароны катаваньняў ва ўсім сьвеце. Пантыфік сказаў, што з гэтым трэба скончыць раз і назаўсёды. Зьвяртаючыся да пілігрымаў зь нядзельным пасланьнем, кіраўнік Каталіцкай царквы назваў катаваньні “жахлівым парушэньнем правоў чалавека і яго годнасьці”. Учора ў сьвеце адзначаўся міжнародны дзень падтрымкі ахвяраў катаваньняў. Ян Павал ІІ не назваў ніякай канкрэтнай нацыі, але як вядома, цяпер у сьвеце нарастае хваля крытыкі дзеяньняў Злучаных Штатаў Амэрыкі ў ірацкіх турмах.
XS
SM
MD
LG