Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынікі саміту ЗША-Эўразьвяз


ДУБЛІН. Эўразьвяз і ЗША выказалі поўную падтрымку пераходнаму ўраду Іраку. Гэтая заява была зроблена падчас перамоваў прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша з лідэрамі Эўразьвязу. Перамовы адбыліся ў сталіцы Ірляндыі Дубліне, дзе прайшоў саміт ЗША-Эўразьвяз. ЗША і Эўразьвяз асудзілі Іран за намер аднавіць вытворчасьць частак для ўранавых цэнтрыфуг. У заяве лідэраў ЗША і Эўразьвязу выказваецца заклапочанасьць з нагоды таго, што ўлады Ірану відавочна вырашылі ізноў пачаць вытворчасьць узбагачанага ўрану. Галоўнымі тэмамі саміту былі сытуацыя ў Іраку і Аўганістане, барацьба з тэрарызмам, меры ў справе нераспаўсюджаньня зброі масавага зьнішчэньня і барацьбе з эпідэміяй СНІДу. Тысячы вайскоўцаў і паліцыянтаў падтрымліваюць парадак у Дубліне, дзе ўжо адбыліся акцыі пратэсту супраць амэрыканскай палітыкі ў Іраку. Па завяршэньні перамоваў у Ірляндыі Джордж Буш накіраваўся ў Турэччыну, дзе адбудзецца саміт НАТО.
XS
SM
MD
LG