Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Войскі ЗША зьнішчылі дом, дзе, як мяркуецца, хаваліся прыхільнікі тэрарыста Аз-Заркаві


ФАЛЮДЖА. У гэтым ірацкім горадзе амэрыканскія войскі нанесьлі з паветра дакладны ўдар па дому, дзе, як мяркуецца, хаваліся прыхільнікі ярданскага тэрарыста Абу Мусаба аз-Заркаві. Дом зьнішчаны. Як заявіў прадстаўнік амэрыканскага камандаваньня Марк Кіміт, удар нанасіўся на падставе дакладных дадзеных выведкі. Інфармацыю пра ахвяры Кіміт не прывёў. Аднак, як паведамляецца, 4 чалавекі загінулі й некалькі былі паранены. Ва аўторак ў горадзе Балад на поўнач ад Багдаду два вайскоўцы ЗША загінулі і адзін быў паранены ў выніку абстрэлу іх машыны. У гэты ж дзень ахвярамі выбухаў ў Багдадзе сталі 4 чалавекі, 10 былі параненыя.
XS
SM
MD
LG