Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гарадзенскім унівэрсытэце адбылася вечарына памяці Васіля Быкава


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Сёньня ў Гарадзенскім унівэрсытэце адбылася вечарына памяці Васіля Быкава. Чытачам прадставілі том твораў пісьменьніка, які выйшаў у “Беларускім кнігазборы”. Пра гарадзенскі пэрыяд у жыцьці Васіля Быкава апавядалі гарадзенцы Данута Бічэль і Аляксей Пяткевіч. Пра творчасьць пісьменьніка таксама гаварылі менчукі, у прыватнасьці, Анатоль Вярцінскі й старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Лявон Баршчэўскі. На вечарыне прысутнічалі выкладчыкі і студэнты, усяго каля ста чалавек.
XS
SM
MD
LG