Сярод апытаных сёньня мінакоў, не знайшлося такіх суразмоўцаў, якія бы не згадалі пра гадавіну нараджэньня ці сьмерці Васіля Быкава. На пытаньне ж “Ці чытаеце вы творы Васіля Быкава?” — адказы былі наступныя:
(Спадарыня: ) “Даўно не чытала Васіля Быкава, бо няма часу, сямейныя справы”.
(Карэспандэнтка: ) “А хацелі бы?”
(Спадарыня: ) “Хацела бы, канечне, каб быў час”.
(Карэспандэнтка: ) “Скажыце, калі ласка, ці чытаеце вы Васіля Быкава?”
(Юнак: ) “Канечне. Чыталі ў школе “Аблаву”.
(Іншы юнак: ) “У школе мы чыталі ўсяго некалькі твораў Быкава. Я, у асноўным, чытаю Быкава самастойна”.
(Карэспандэнтка: ) “А што вы чыталі Васіля Быкава?”
(Юнак: ) “Амаль усе ягоныя творы. Вельмі хачу прачытаць “Доўгую дарогу дадому”.
(Спадарыня: ) “Я чытала Быкава крыху раней, калі была маладзейшая, а цяпер ягонымі творамі цікавіцца ўнук. Сёньня патэлефанаваў і кажа: бабуля, у Доме літаратара прадаюць кнігі Васіля Быкава. Вось еду набываць па ягонай просьбе”.
(Юнак: ) “Чытаў і чытаю, лічу, што ягоны ўклад у літаратуру настолькі вялікі, што безь ягоных твораў беларускую літаратуру ўвогуле немагчыма ўявіць”.
Сярод выпадковых мінакоў сустрэліся таксама людзі варожага стаўленьня да грамадзянскай пазыцыі Васіля Быкава, але, як высьветлілася, і яны чытаюць творы вялікага пісьменьніка.
(Спадар: ) “Я прачытаў усе творы Васіля Быкава — гэта добры пісьменьнік. Але апошнімі гадамі свайго жыцьця, ён абраў няправільны стыль і мэтад сваёй працы. Ну як гэта разумець: калі бы не партызаны ў Беларусі, то немцы бы не чапалі беларускага народу? У яго шмат такіх выступаў было — і гэта ягоная памылка. А так ён пісьменьнік таленавіты”.
Некаторыя людзі, спасылаючыся на сваю творчую і прафэсійную дзейнасьць, пажадалі ахарактарызаваць агульнае стаўленьне да творчай спадчыны Васіля Быкава:
(Спадар: ) “Чытаюць Быкава — і цяпер нават больш, чым гэта было раней. Наколькі я ведаю, ужо чацьвертым накладам выйшла кніга Васіля Ўладзімеравіча “Доўгая дарога дадому”. Пра тое, што цікавасьць да Васіля Быкава і да ягонай спадчыны расьце, гаворыць і вечарына, якая адбылася ў Вушачах 18 чэрвеня: сотні людзей прыйшлі, каб сказаць добрае слова пра свайго земляка Васіля Ўладзімеравіча Быкава”.
(Спадарыня: ) “Я супрацоўніца беларускага таварыства “Кніга”, якое выдае кнігі Быкава, і ў нас вельмі вялікі продаж. Мы цяпер зрабілі кнігу “Наш Быкаў”, і яна карыстаецца вялікім попытам. І гэта кажа пра тое, што помняць, любяць і чытаюць, чытаюць, чытаюць”.