Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Депутатка нямецкага Бундэстагу Ута Цапф і швэдзкі парлямэнтар Уран Алін прыляцелі ў Менск


Сёньня распачаўся візыт у Менск дэлегацыі рабочай групы Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў складзе яе кіраўніцы дэпутаткі нямецкага Бундэстагу Ўты Цапф і швэдзкага парлямэнтара Ўрбана Аліна. Увечары яны пасьпелі сустрэцца з прадстаўнікамі беларускіх няўрадавых арганізацыяў.

А заўтра дэлегацыя ПА АБСЭ галоўным пунктам парадку дня свайго візыту лічыць разгляд у палаце прадстаўнікоў паправак да выбарчага кодэксу, прапанаваных дэпутатамі групы “Рэспубліка”. Ута Цапф сказала, што мае намер сустрэцца з дэпутатамі, якія сёньня спынілі галадоўку.

Таксама дэлегацыя рабочай групы ПА АБСЭ сустрэнецца зь міністрам замежных справаў Сяргеем Мартынавым, міністрам інфармацыі Ўладзімерам Русакевічам, кіраўніцай Цэнтарвыбаркаму Лідзіяй Ярмошынай і віцэ-сьпікерам палаты прадстаўнікоў Уладзімерам Канаплёвым.
XS
SM
MD
LG