“Мала хто так глыбока разумеў і шырока раскрыў сутнасьць савецкага й постсавецкага рэжыму ў Беларусі, як Васіль Быкаў", - гаворыцца ў заяве Рады БНР. - "У многіх сваіх мастацкіх творах ды ў выступленьнях на публічных форумах і ў публіцыстыцы Васіль Быкаў даў трапныя характарыстыкі й уніклівыя ацэнкі тым падзеям і зьявам, сьведкам або ўдзельнікам якіх ён быў сам. Сваім філязофскім розумам і патрыятычным сэрцам Васіль Быкаў спасьцігнуў народную праўду ды таленавіта й мужна выказаў яе.
Хоць Васіль Быкаў вярнуўся з выгнаньня на Бацькаўшчыну ды пахаваны ў роднай зямлі, сымбалічна ён яшчэ ў “доўгай дарозе дадому”. Ён дойдзе да Беларусі толькі тады, калі там запануе справядлівасьць, праўда ды пашана гістарычнае й культурнае спадчыны, узбагачэньню якое пісьменьнік і патрыёт прысьвяціў свой талент і сваё жыцьцё”.