Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былому дыктатару Садаму Хусэйну пагражае пакараньне сьмерцю


ЛЁНДАН. Старшыня Вайсковага трыбуналу Салем Чалабі заявіў, што былому дыктатару Садаму Хусэйну пагражае пакараньне сьмерцю, калі будзе даказана, што ён вінаваты ў вайсковых злачынствах. Пакуль у краіне дзейнічае забарона на пакараньне сьмерцю, якую ўстанавіў кіраўнік кааліцыйнай адміністрацыі Пол Брэмэр. Аднак Чалабі ў інтэрвію тэлекампаніі Бі-Бі-Сі сказаў, што пасьля перадачы ўлады ірацкаму ўраду 30 чэрвеня ён можа адмяніць гэтую забарону. Абвінавачаньні Садаму Хусэйну пакуль не выстаўленыя, і дата пачатку суду над ім пакуль не вызначаная. .
XS
SM
MD
LG