Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сотні людзей прыйшлі на магілу Быкава ў дзень ягонага 80-годзьдзя


З самай раніцы сотні людзей з кветкамі і сьвечкамі ішлі на магілу Васіля Быкава, што на Ўсходніх могілках у Менску, каб адзначыць 80-я ўгодкі з дня нараджэньня пісьменніка. Сябры, калегі і прыхільнікі таленту Васіля Быкава ўшаноўвалі ягоную памяць, чыталі вершы, сьпявалі нацыянальныя песьні.

Сярод тых, хто прыйшоў ушанаваць памяць Быкава, былі таксама галадоўнікі: дэпутаты Валерый Фралоў, Сяргей Скрабец, Уладзімер Парфяновіч і шасьцёра актывістаў АГП і БНФ. З Украіны да магілы Быкава прыехаў Васіль Бондар, з Масквы – Рыма Казакова, Валянцін Аскоцкі, Юры Чэрнічэнка. Свае вершы, прысьвечаныя Быкаву, ля ягонай магілы прачыталі і юныя беларускія літаратары Сяржук Чылікін-Садэльскі і Юрась Бусел.
XS
SM
MD
LG