Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турцыя заклікае ЗША здушыць сэпаратысцкі рух курдаў


АНКАРА: Прэзыдэнт Турцыі Ахмэт Сэзэр сказаў, што ён закліча прэзыдэнта ЗША Буша, каб амэрыканцы здушылі сэпаратысцкі рух курдаў на поўначы Іраку. Прадстаўнік Сэзэра заявіў, што Турцыя шмат разоў выказвала Вашынгтону сваю занепакоенасьць дзейнасьцю курдзкіх паўстанцаў. Прэзыдэнт ЗША прыбудзе 27 чэрвеня ў Стамбул на саміт НАТО. Анкара лічыць, што 5 тысяч паўстанцаў з Курдзкай Рабочай Партыі хаваюцца ў гарах ля ірацка-іранскай мяжы, і скарыстоўваюць тамтэйшыя базы для аперацыяў ў турэцкай правінцыі Анатоліі. Злучаныя Штаты, якія лічаць курдаў сваімі галоўнымі саюзьнікамі ў Іраку пакуль адмаўляюцца ад дзееньняў супраць Курдзкай Рабочай Партыі.
XS
SM
MD
LG