Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні сябра АГП і два маладзёны правялі ноч у міліцыі


Сёньняшнюю ноч правялі ў гарадзенскім міліцэйскім ізалятары сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Зубараў і яшчэ два маладзёны. Кожнага аштрафавалі на дзесяць тысячаў рублёў.

Іх затрымалі ўчора ўвечары міліцыянты, хлопцы зьбіралі подпісы гараджан пад зваротам да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ад Горадні. Дэпутатаў просяць падтрымаць папраўкі ў выбарчы кодэкс і паспрыяць спыненьню галадоўкі ў Менску трох удзльнікаў дэпутатцкай групы “Рэспубліка”.
XS
SM
MD
LG