Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар фінансаў Беларусі скардзіцца на адсутнасьць заходніх інвэстыцыяў


Сёньня міністар фінансаў Мікалай Корбут, выступаючы перад сябрамі Савету Рэспублікі , даў сваё тлумачэньне, чаму ў Беларусі няма значных замежных інвэстыцыяў. Паводле міністра Міжнародны валютны фонд ня раіў інвэстарам прыходзіць у краіну, паколькі палітыка беларускіх уладаў не адпавядае патрабаваньням Фонду. Да таго ж паводле Корбута “Злучаныя Штаты на ўсіх ціснуць, каб ні ў кога не было з намі добрых эканамічных і фінансавых адносінаў”. Міністар паскардзіўся, што нягледзячы на неблагія эканамічныя адносіны зь Нямеччынай, ён за ўсе гады знаходжаньня на міністэрскай пасадзе “ня здолеў там ні з кім сустрэцца нават на ўзроўні намесьніка міністра”. У той жа час Мікалай Корбут лічыць, што беларускае заканадаўства аб замежных інвэстыцыях – самае сучаснае, а паводле стану эканомікі й фінансаў Беларусь выглядае лепш тых краінаў, якія атрымліваюць дапамогу.
XS
SM
MD
LG