Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: выбух аўтамабіля ў Багдадзе


БАГДАД. У цэнтры ірацкай сталіцы, на пляцы Ат-Тахрыр, сёньня раніцаю здарыўся выбух замінаванага аўтамабіля. Ня менш за два чалавекі загінулі, звыш дзесяці параненыя. Напярэдадні 12 чалавек загінулі пры выбуху замінаванай машыны каля амэрыканскай вайсковай базы пад Багдадам. Таксама на поўначы ад ірацкай сталіцы быў забіты адзін амэрыканскі салдат і два параненыя. У прымесьці Багдаду застрэлены высокі прадстаўнік Міністэрства адукацыі Іраку Камаль Аль-Джарах. За апошнія некалькі дзён сытуацыя ў Багдадзе рэзка пагоршылася. Назіральнікі зьвязваюць гэта з набліжэньнем 30 чэрвеня – даты перадачы ўлады ў краіне часоваму ірацкаму ўраду.
XS
SM
MD
LG