Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане забітыя васьмёра баевікоў


ІСЬЛЯМАБАД. Пакістанскія афіцыйныя асобы заявілі, што ваенізаваныя сілы застрэлілі падчас сутыкненьняў ля афганскай мяжы восем меркаваных баевікоў. Прадстаўнік кіраўніцтва племянной тэрыторыі Вазырыстан паведаміў, што некалькі з забітых былі замежнікамі. Чыноўнік таксама паведаміў, што кіраўніцтва вобласьці мае патрэбу ў вайсковай дапамозе, каб знайсьці ў гарах іншых замежных баевікоў. Мяркуецца, што яны хаваюцца ў горадзе Шакай. Раней сёньня паведамлялася, што два вайсковыя пасты ў Вазырыстане былі абстраляныя ракетамі. У сакавіку сёлета ў Вазырыстане падчас сутыкненьняў урадавых сілаў Пакістану і баевікоў загінулі больш за 100 чалавек. Мяркуецца, што некаторыя баевікі, якія знаходзяць прытулак у гэтым рэгіёне, маюць сувязь з Аль-Каедай.
XS
SM
MD
LG