Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША распачаўся трохдзённы саміт краінаў “вялікай васьмёркі”


СІ-АЙЛЭНД. У ЗША распачаўся трохдзённы саміт краінаў “вялікай васьмёркі”. На востраве Сі-Айлэнл у штаце Джорджыя лідэры Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Італіі, Канады, Расеі, ЗША, Францыі і Японіі абмяркоўваюць пытаньні ўсясьветнай эканомікі і міжнароднай бясьпекі, у прыватнасьці сытуацыю ў Іраку, блізкаўсходні канфлікт, усясьветныя цэны на нафту, пытаньні барацьбы са СНІДам, паліэмэлітам, голадам і беднасьцю. Чакаецца прыняцьце болей за 10 сумесных дакумэнтаў. У якасьці гасьцей на саміт запрошаныя лідэры многіх ісламскіх краінаў.
XS
SM
MD
LG