Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два наладаваныя выбухоўкай аўтамабілі выбухнулі сёньня ў Іраку


БАГДАД. Два наладаваныя выбухоўкай аўтамабілі выбухнулі сёньня ў двух ірацкіх гарадах. Падчас выбухаў у паўночным горадзе Масул і паўночна-усходнім горадзе Бакуба загінулі прынамсі 14 іракцаў і адзін амэрыканскі вайсковец. Дзясяткі чалавек былі параненыя. Аўтамабіль у Масуле выбухнуў, калі паўз яго праяжджаў канвой чыноўнікаў мясцовай адміністрацыі. Ніхто з чыноўнікаў не пацярпеў. Пазьней амэрыканскі прадстаўнік заявіў, што ў перагледжаным сьпісе ахвяраў – 9 забітых іракцаў і 25 параненых. У Бакубе тэрарыст-самазабойца выбухнуў свой аўтамабіль побач з амэрыканскай ваеннай базай. У гэтым выбуху загінулі пяцёра іракцаў і адзін амэрыканскі жаўнер, 15 жыхарў Іраку і 10 амэрыканскіх салдат былі параненыя. Тры славакі, два палякі і адзін латыскі салдат загінулі сёньня пад час разьмініраваньня шахтаў на поўдзень ад Багдаду.

Амэрыканскія прадстаўнікі таксама заявілі сёньня, што ўчора амэырканскі марскі пэхацінец быў забіты ў мясцовасьці Анбар на захад ад Багдаду.
XS
SM
MD
LG