ПРАГА. У Чэхіі на атамнай станцыі ў Тэмеліне адбылася аварыя -- з рэактару выцеклі тры тысячы літраў радыёактыўнай вады. Пра аварыю, якая адбылася ў нядзелю, чэскія ўлады паведамілі толькі ўчора. Прадстаўнік дзяржаўнай ўправы ядзернай бясьпекі Чэхіі Павал Пітэрман паведаміў, што пагрозы здароўю людзей і навакольнаму асяродзьдзю няма. Чэская атамная станцыя ў Тэмеліне недалёк ад аўстрыйскай мяжы, пачала працаваць у кастрычніку 2000 году, нягледзячы на пратэсты Аўстрыі, якая лічыць сыстэму бясьпекі рэактараў АЭС недастаткова надзейнай.