ВАРШАВА. Генэральны сакратар НАТО Яап Схэфэр заявіў, што Ўкраіна, калі хоча далучыцца да Паўночнаатлянтычнага альянсу, мае ўмацаваць свае дэмакратычныя інстытуты. На варшаўскай сустрэчы міністраў абароны НАТО й прадстаўнікоў Украіны Схэфэр адзначыў, што ўся міжнародная супольнасьць уважліва сочыць за падрыхтоўкаю да прызначаных на кастрычнік прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне. НАТО й Украіна сёньня падпісалі мэмарандум, згодна зь якім альянс зможа карыстацца ўкраінскай транспартнай авіяцыяй.