СЭУЛ. Злучаныя Штаты плянуюць да канца наступнага году на траціну скараціць сваю вайсковую групоўку ў Паўднёвай Карэі, – пра гэта паведаміў прадстаўнік паўднёвакарэйскага Міністэрства замежных справаў Кім Сук. На перамовах у Сэуле амэрыканцы заявілі пра намер вывесьці з Паўднёвай Карэі 12 тысяч вайскоўцаў. Зь іх тры з паловаю тысячы ўжо гэтым летам будуць перапраўленыя ў Ірак. Усяго сёньня ў Паўднёвай Карэі служыць 37 тысяч вайскоўцаў ЗША.